Падаткавікі адсочваюць, колькі пасылак атрымліваюць беларусы з замежных інтэрнет-крамаў

Замежныя пасылкі могуць стаць прычынай для праверкі крыніц даходаў.



internet_pokupki_003.jpg

"Паміж падатковымі органамі і РУП "Белпошта" наладжана ўзаемадзеянне. Указаная арганізацыя дае нам інфармацыю аб грашовых пераводах і, пры неабходнасці, аб атрыманых пасылках канкрэтнай фізічнай асобай, — заявіла першы намеснік начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па горадзе Мінску Надзея Болдырава. — У падатковых органах існуе адзіная база, у якую паступае ўся інфармацыя ў дачыненні да фізічнай асобы. У выпадку, калі пры праверцы будзе ўстаноўлена, што асоба набывала пэўныя тавары, але пры гэтым не мела афіцыйных крыніц даходу, падатковыя органы могуць пацікавіцца даходамі і ў выпадку неабходнасці прад'явіць падатак да выплаты".

Раней улады агучвалі жаданне ўвесці збор з вядомых замежных інтэрнэт-магазінаў. У прыватнасці, яго прапаноўвалі браць у момант аплаты пакупак па картцы, аднак банкі заявілі, што тэхнічнай магчымасці зрабіць гэта немагчыма. У Мінгандлю нядаўна паведамілі, што "казаць пра тэрміны ўвядзення падатку на пакупкі ў замежных інтэрнэт-крамах пакуль рана".

"У цяперашні час, наколькі мне вядома, ведамства, у якім я працую, не ўносілі прапанову ў увядзенні такога падатку, — пацвердзіла Болдырава. — Разам тым, з улікам таго, што падаткі ў любой дзяржаве выконваюць у ліку іншага рэгулюючую ролю, а ў эканоміцы назіраецца перакос у бок гандлю праз інтэрнэт, такі падатак можа быць уведзены”, паведамляе tut.by.