Падчас навальніцы ў аэрапорце Мінска сутыкнуліся самалёты (фотафакт)
З-за моцнай буры ў Нацыянальным аэрапорце Мінск сутыкнуліся два самалёты, пашкоджанае шкло будынка аэравакзала. Пра гэта паведамляюць пасажыры ў сацыяльных сетках.
![Фота з сацыяльных сетак Фота з сацыяльных сетак](/img/v1/userfiles/images/79397311.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота з сацыяльных сетак
Самалёты, якія сутыкнуліся, з-за моцнага ветру належаць авіякампаніям «Белавія» (Боінг-737) і «Рубістар» (грузавы Ан-12). Ахвяраў і параненых няма, паведамляюць у аэрапорце.
Два самалёты (з Тэль-Авіва і Ларнакі) мусілі пайсці на пасадку ў Гомель, яшчэ адзін (з Амстэрдама) ў Вільню. Цяпер яны вяртаюцца ў Міснк.
Паводле euroradio.fm