«Белавія» запусціць рэгулярныя рэйсы са Львовам

Авіякампанія "Белавія" 17 жніўня запусціць рэгулярныя рэйсы паміж Львовам і Менскам.

newsbel.by_6.02.2016_eqs8atxcxoouhjtminivk2lcf8fay6rc.jpg


Як распавёў на сваёй старонцы ў Facebook намеснік генеральнага дырэктара па маркетынгу і знешнеэканамічнай дзейнасці авіякампаніі Ігар Чаргінец, на новым маршруце беларускі авіяперавозчык мае намер выкарыстоўваць рэгіянальныя самалёты Embraer 175.
Рэйсы будуць выконвацца чатыры разы на тыдзень — па аўторках, серадах, чацвяргах і суботах з вылетам з Мінска ў 13.10 і вяртаннем з Львова назад у 15.20. Кошт авіябілетаў у абодва бакі складае суму, эквівалентную 120 Еўра. Да спынення ў кастрычніку 2015 года прамых авіязносін паміж Украінай і Расіяй у Львове адным з найбольш папулярных кірункаў была Масква, адкуль лётала расійская авіякампанія "Ютэйр". Звязана гэта з тым, што ў часы СССР значная колькасць спецыялістаў па свідраванні і здабычы нафты і газу пераехалі з заходняй Украіны ў Сібір.
У сваю чаргу "Ютэйр" забяспечвала зручныя стыкоўкі львоўскага рэйса ў маскоўскім аэрапорце Унукава з іншымі сваімі маршрутамі ў Сібір. Новы рэйс "Белавія" Львоў-Мінск дазваляе перасаджвацца ў беларускай сталіцы на рэйсы ў Маскву ў межах адзінага білета з чаканнем адну гадзіну на ўласныя рэйсы, а таксама з больш доўгім чаканнем на рэйсы "Ютэйр".
Паводле rest.ej.by