Падпалкоўнік МУС: Крэмль забараніў затрымліваць Ціханоўскую, бо яна ляцела з узброенай аховай

Пры гвалтоўным прызямленні ў Менск ахова відавочна адмовілася б пакідаць самалёт і магла аказаць супраціў.

1622885572_1_scaled.jpg

— Інфармацыю аб затрыманні Рамана Пратасевіча мы даведаліся па факце, але да публікацыі ў СМІ. Цяпер намі атрыманая інфармацыя, што Раман не быў асноўнай мэтай, асноўнай мэтай была Ціханоўская, — цытуе Аляксандра Азарава youtube-марафон «Кошт Свабоды». — За тыдзень да гэтага яна ляцела аналагічным рэйсам, і планавалася затрымаць менавіта яе. А паколькі яна ляцела з узброенай аховай на борце, і пры пасадцы самалёта ў Менску гэтая ахова напэўна адмовілася б выходзіць з самалёта, давялося б штурмаваць гэты самалёт, што прывяло б да вялізнага міжнароднага скандалу. Таму, паводле нашай інфармацыі, Масква забараніла праводзіць такую аперацыю. А паколькі сілы і сродкі ўжо былі затрачаны, аперацыя запланавана — і тут Раман ляціць праз тыдзень, яны вырашылі правесці гэтую аперацыю на ім.
Аналітык Леанід Спаткай у інтэрв'ю Беларускай праўдзе выказаў аналагічную версію адразу ж пасля прымусовай пасадкі самалёта Ryanair у Менску:
— Вельмі верагодна, што гэты невад расстаўлялі на больш буйную рыбу, дапусцім, на Ціханоўскую, якая крыху раней запланаванага вярнулася з Афін у Вільню. Ну а пкаколькі сетка ўжо была расстаўленая, то, напэўна было вырашана яе выкарыстоўваць, нават калі ў яе трапляе не «шчупак», а «карась». І калі гэтае рашэнне прымалі ў Крамлі, то яно вельмі пісьменнае, бо, хто б ні трапіў у гэтую сетку, кіраўніцтва Беларусі трапляла ў пастку.
23 траўня ўлады Беларусі прымусілі пілотаў самалёта Ryanair, які ляцеў з Афін у Вільню над тэрыторыяй Беларусі, адхіліцца ад маршруту і сесці ў аэрапорце Менска. Калі самалёт апынуўся на зямлі, сілавікі затрымалі блогера Рамана Пратасевіча, якога абвінавачваюць па артыкулах аб тэрарызме і экстрэмізме.
udf.name