Падпісаны кантракт на правядзенне ў Беларусі II Еўрапейскіх гульняў

Цырымонія прайшла 1 верасня ў зале славы Нацыянальнага алімпійскага камітэта.

igri_3.jpg


У Мінску падпісаны кантракт на правядзенне ў Беларусі II Еўрапейскіх гульняў у 2019 годзе.
 Як адзначае тэлеканал “Беларусь 1”, наша краіна на сённяшні дзень знаходзіцца ў высокай стадыі гатоўнасці да правядзення Еўрапейскіх гульняў. Цяпер перад арганізатарамі стаіць галоўная задача — завяршыць рэканструкцыю мінскага стадыёна “Дынама”. Здача аб’екта мусіць адбыцца ў сярэдзіне 2018 года.
II Еўрагульні пройдуць у нашай краіне 21-30 чэрвеня 2019-га на 13 спартыўных аб’ектах. На іх будуць прдстаўленыя 15 відаў спорту, 23 дысцыпліны, спартсмены разыграюць 189 камплектаў узнагарод.
Паводле «Еўрарадыё»