Падтрымаем «Народную волю» і «Нашу ніву»

Журналісты “Новага часу выказваюць шчырую салідарную падтрымку калегам з газет “Народная воля і “Наша ніва, якім пагражае закрыццё.

Менавіта з іскам аб закрыцці гэтых выданняў звярнуўся ў Вышэйшы гаспадарчы суд міністр інфармацыі Праляскоўскі А. В. На 11 мая прызначана папярэняе пасяджэнне суда па іску.



43cf3ae60279360eab2d678461a565c3.jpg

Журналісты “Новага часу выказваюць шчырую салідарную падтрымку калегам з газет “Народная воля і “Наша ніва, якім пагражае закрыццё.
Менавіта з іскам аб закрыцці гэтых выданняў звярнуўся ў Вышэйшы гаспадарчы суд міністр інфармацыі Праляскоўскі А. В. На 11 мая прызначана папярэняе пасяджэнне суда па іску.
Падставы фармальныя — з прычыны вынясення рэдакцыям названых выданняў на працягу года двух і больш пісьмовых папярэджанняў. Сапраўдная ж прычына — аб’ектыўнае і ўсебаковае асвятленне беларускай рэчаіснасці, без аглядкі на афіцыйныя прапагандысцкія ўстаноўкі і забароны. За свабоднае слова.
Схема ліквідацыі — старая, якую ў свой час адчулі і мы на ўласнай скуры: у 2006 годзе, напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, рашэннем ВГС была зачынена газета “Згода — папярэдніца “Новага часу. Аднавіцца нам удалося толькі дзякуючы салідарнай падтрымцы калег, беларускай і міжнароднай супольнасці, а таксама наўпроставай дапамозе ТБМ.
Толькі дзякуючы салідарнасці, у супраціве беспрэцэдэнтнаму ціску і рэпрэсіям з боку ўладаў журналісцкай незалежнай супольнасці ўдалося захаваць у Беларусі выспу свабоднага слова, незалежных СМІ.
Але наступ працягваецца.
Згуртуемся ж у салідарным супраціве. І з тым — пераможам. Інтарэс і сімпатыі людзей да незалежных СМІ, да свабоднага слова штодня прыкметна ўзрастаюць. Гэта і ёсць наш шчыт супраць рэпрэсіўнага лома.
Трымайцеся, калегі з “Нашай нівы і “Народнай волі.
* * *
У сёлетнім дакладзе аб стане свабоды слова ў свеце амерыканскай праваабарончай арганізацыі “Freedom House Беларусь знаходзіцца на 190-м месцы, паміж Кубай (189) і Бірмай, якая разам з Эрытрэяй, Лівіяй і Узбекістанам раздзяляе 191-е месца. Усяго ў гэтым рэйтынгу свабоды слова 196 краінаў. На 195-м месцы знаходзіцца Туркменістан, а спіс замыкае Паўночная Карэя.