Паэта ўсё ж судзяць

У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 5 мая пачаўся працэс па справе двух былых кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі — Уладзіміра Някляева і Віталя Рымашэўскага.

Палітыкі абвінавачваюцца па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх).



c78c347465f4775425c059ea101c131f.jpg

У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 5 мая пачаўся працэс па справе двух былых кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі — Уладзіміра Някляева і Віталя Рымашэўскага.
Палітыкі абвінавачваюцца па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх).
Суддзя Жанна Жукоўская ахіліла хадайніцтва экс-кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева пра спыненне крымінальнай справы і заявіла, што пытанне пра наяўнасць злачынства ў яго дзеяннях будзе вырашана ў судзе. Было адхілена і хадайніцтва адваката Уладзіміра Букштынава пра змяненне меры стрымання Някляеву з хатняга арышту на падпіску пра нявыезд. Адвакат звярнуў увагу на тое, што Някляеў абвінавачваецца ў злачынстве, якое прадугледжвае альтэрнатыўныя пазбаўленню волі пакаранні.
Разам з Някляевым і Рымашэўскім судзяць сяброў іх ініцыятыўных груп — Андрэя Дзмітрыева, Аляксандра Фядуту, Насту Палажанку і Сяргея Вазняка, якія таксама абвінавачваюцца па ч. 1 арт. 342. Вазняк апроч гэтага абвінавачваецца па ч. 1 арт. 401 КК (свядома лжывае сведчанне).
А ў судзе Маскоўскага раёна пачаўся працэс над Дзмітрыем Дароніным, Сяргеем Казаковым, Уладзімірам Лобанам, Віталем Мацукевічам, Яўгенам Сакрэтам, Алегам Федаркевічам. Яны абвінавачваюцца па ч. 2 арт. 293 (масавыя беспарадкі). Суддзя  — Алена Шылько.
11 мая ў судзе Ленінскага раёна пачнецца працэс над яшчэ двума экс-кандыдатамі Мікалаем Статкевічам і Дзмітрыем Усам.