Паездка за мяжу на машыне стане платнай і на Брэстчыне

Брэсцкі абласны савет дэпутатаў на сесіі 24 траўня падтрымаў увядзенне падатку за перасячэнне мяжы на легкавым аўтамабілі. Раней аналагічны падатак уведзены ў Гродзенскай і Гомельскай абласцях.

pamezny_punkt_833x400.jpg


«Дэпутаты ў панядзелак разгледзелі пытанне ўвядзення мясцовага збору за перасячэнне транспартнымі сродкамі дзяржаўнай мяжы ў пункце пропуску і выказаліся за ўвядзенне такога збору. Ухвалены праект рашэння накіраваны на юрыдычную экспертызу», — паведамляе абласная газета «Заря».
 Уводзіць збор за перасячэнне мяжы мясцовым уладам дазваляе абноўлены Падатковы кодэкс, які набыў моц 1 студзеня 2021 году. Такім чынам, плаціць давядзецца пры выездзе з Беларусі ў краіны Еўрасаюза і Украіну.
Кожны выезд будзе каштаваць адну базавую велічыню, або 29 рублёў. Расія ў гэты спіс не ўваходзіць.
racyja.com