Паглядзіце, якія карціны можна купіць на аўкцыёне «Рукамі чапаць»

У Мінску пройдзе дабрачынны арт-аўкцыён «Рукамі чапаць».

9_68.png

Правядуць яго ў Сусветны дзень барацьбы з ракам грудзей, 15 кастрычніка. 50% кошту лота аддадуць арганізацыі, якая падтрымлівае беларускіх жанчын з анкалогіяй, - Oncopatient.by.
Вось якія работы можна купіць на аўкцыёне:
Некаторыя арт-аб'екты стварылі спецыяльна для ўдзелу ў аўкцыёне, некаторыя першапачаткова адпавядалі тэматыцы праекта. Сярод аўтараў работ не толькі жанчыны: праект «Рукамі чапаць» хвалюе і мастакоў-мужчын.


Ёсць мастакі, якія ўдзельнічаюць у аўкцыёне ад «Рукамі чапаць» ў другі раз.
«Я ўдзельнічала ў дабрачынным аўкцыёне ў мінулым годзе і вельмі рада, што мая творчасць можа камусьці дапамагчы. Гэты аўкцыён — дзіўнае спалучэнне мастацтва і асвятленне такой важнай тэмы, крута, што ён праводзіцца ўжо не першы раз», — каментуе сваю працу Алёна Астахава.
Дабрачынны аўкцыён «Рукамі чапаць» пачнецца 15 кастрычніка ў 19:30 у галерэі сучаснага мастацтва «Ў».
Паводле citydog.by