Паглядзіце: той, хто разбіў акно з БЧБ-сцягам трапіў на камеры

Раніцай 30 верасня на балконе адной з кватэр у доме 4А па Шчорса, дзе вісеў БЧБ-сцяг, разбілі шкло. Чалавек, які зрабіў гэта, трапіў на камеры відэаназірання, устаноўленыя на будынку, піша TUT.BY


Адбылося гэта ў 4 раніцы. Мяркуючы па відэа, разбіў акно не выпадковы мінак. У гэты час па вуліцы Шчорса праехала ўсяго адно аўто, падобнае на цёмны Volkswagen Polo Sedan. Кіроўца прыпаркаваўся на сустрэчнай паласе, у дамоў 4А і 4Б. Мужчына быў апрануты ў цёмнае, на галаве — кепка. Твар закрыты маскай або балаклавай. Ён хутка падышоў да дома, стрэльнуў з рагаткі каменем у акно, павярнуўся і сышоў. Усё заняло літаральна адну хвіліну, і аўто з'ехала ў бок вуліцы Чыгуначнай.
Апазнаць мужчыну, вядома, складана, аднак па паходцы яго, магчыма, пазнаюць блізкія ці суседзі.
Нагадаем, сям'я менчукоў выявіла разбітае акно раніцай, калі бацькі вярнуліся з дзіцем з паліклінікі. Камень знайшлі ў дзіцячых цацках, якія стаялі на балконе.
Менчукі выклікалі міліцыю, напісалі заяву, але відэа з камер супрацоўнікі забіраць не сталі, прапанавалі паглядзець запісы самастойна і даць відэаматэрыялы на флэшцы.
Шкло на балконе менчукам ужо замянілі, спецыяліст, які займаецца вокнамі, зрабіў гэта бясплатна.

balkon_steklo_bchb.jpg