Паход у вечнасць
16 сакавіка ў Брэсце развіталіся з чатырма турыстамі, якія 8 сакавіка загінулі пад снежнай лавінай у гарах Мурманскай вобласці.
16 сакавіка ў Брэсце развіталіся з чатырма турыстамі, якія 8 сакавіка загінулі пад снежнай лавінай у гарах Мурманскай вобласці.
Грамадзянская паніхіда адбылася ў Лядовым палацы: сотні людзей, сярод якіх родныя і сябры памерлых, а таксама прадстаўнікі мясцовай улады, прыйшлі правесці Міхаіла Карпеша, Дар’ю Трацінскую,
Яўгена Траскевіча і Аляксандру Коўган у апошні шлях. Адпявалі загінулых у саборы Святога Уваскрашэння, затым іх целы перавезлі да месцаў пахавання. Напярэдадні яны былі дастаўленыя ў спецыяльным
вагоне хуткага цягніка Мінск–Брэст. З ім таксама прыбылі бацькі Дар’і Трацінскай і два ўдзельнікі паходу, якія выратаваліся, — Аляксандр Юрага і Дзмітрый Фамін.
У паход трэцяй катэгорыі складанасці група пешых турыстаў з 6 чалавек выйшла 3 сакавіка. Маршрут праходзіў па Лавазерскаму раёну Мурманскай вобласці.
Трагедыя здарылася 8 сакавіка, калі на перавале Паўночны Таваёк абрынулася снежная лавіна, якая накрыла ўдзельнікаў групы. Аляксандр Юрага і Дзмітрый Фамін замыкалі калону, лавіна іх не закранула.
Пасля безвыніковых спробаў знайсці ў снезе і адкапаць сяброў, яны вярнуліся да намёта, дзе правялі ноч, на наступны дзень рушылі па дапамогу. Да бліжэйшага населенага пункта было 26 кіламетраў.
Дабраліся яны туды толькі 9 сакавіка ўвечары. Назад прыбылі разам з супрацоўнікамі МНС у 22 гадзіны. Плошча пошукаў на месцы сыходу лавіны складала 70 метраў удаўжыню, 30 метраў ушырыню і 3 метры
ўглыбіню. Пры гэтым эфектыўна весці пошукавыя працы можна было толькі ўдзень. 11 сакавіка ўдалося знайсці і дастаць з-пад завалаў целы загінулых.
“Яны патрапілі пад вельмі жорсткую лавіну. Снегу было вельмі многа, ён вельмі цяжкі, як бетонны раствор. Верагодна, яны загінулі ў першыя хвіліны. Мы спадзяваліся на цуд: што іх вынесе, што
заваліць бураломам, і яны застануцца жывымі… — кажа Юрый Кожухаў, кіраўнік альпінісцкага клубу “Рубеж.
12 сакавіка з ініцыятывы брэсцкіх турыстаў быў адкрыты дабрачынны рахунак для аказання дапамогі родным загінулых у Мурманскай вобласці: разліковы рахунак № 3819382105438 у філіяле № 126 ААТ
«ААБ «Беларусбанк» горада Брэста, МФА 252, дабрачынны рахунак № 000 000 030 з паметкай «На аказанне дапамогі