«Пагоню» на жывых дрэвах нават не зафарбавалі — спалілі!
У Горках на дрэвах былі намаляваныя чырвоныя палосы і «Пагоня». Але «пільныя» аматары чырвона-зялёнага знайшлі арыгінальны спосаб знішчыць выявы.
![derevo_2_1.jpg derevo_2_1.jpg](/img/v1/images/derevo_2_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У Горках у раёне Лядовай арэны на дрэвах людзі намалявалі чырвоныя палосы і (мяркуючы па абрысах) выяву гісторыка-культурнай каштоўнасці Беларусі — герб «Пагоня», паведамляе сайт horki.info.
Выявы «Пагоні» варвары не проста зафарбавалі, а спалілі. Застаецца пытанне, наколькі небяспечна гэта для дрэў (асабліва калі параўнаць з простай фарбай).
Зрэшты, на дрэвах у Курапатах бел-чырвона-белыя сцягі 18 верасня дадумаліся высякаць разам з карою.
![У Курапатах нявечаць дрэвы — высякаюць намаляваныя на іх сцягі У Курапатах нявечаць дрэвы — высякаюць намаляваныя на іх сцягі](/img/v1/images/119857851_325356318525338_7733877584658274994_n__1_.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Фота: Аляксандр Храмко