Пакараць вінаватых
У Генпракуратуру Польшчы паступіла заява аб здзяйсненні злачынства ў адносінах да беларусаў.
Заяву занёс Ігар Шчэкарэвіч — адзін з пацярпелых на матчы беларусаў. Ігар абвінавачвае ахову матча і арганізатараў у знявазе беларускага нацыянальнага сімвалу і парушэнні яго асабістай
недатыкальнасці.

«Я быў у судовага лекара, які зафіксаваў у мяне сінякі на правай руцэ. Гэта вынік таго, што ахова вынесла мяне з залі з ужываннем сілы. Ні ахова, ні арганізатары матча з да гэтага часу не
прынеслі прабачэнняў беларусам за знявагу беларускага сцяга. Гэта зрабілі толькі ўлады Быдгашча. Перад тым, як занесці заяву, я чакаў амаль 3 тыдні на выбачэнні», — патлумачыў
Ігар.
Нагадаем, 25 чэрвеня група беларускіх заўзятараў была выдаленая з матчу Беларусь — Літва на чэмпіянаце Еўропы па баскетболу сярод жанчынаў у польскім горадзе Быдгашчы. Пры гэтым супраць
Ігара Шчэкарэвіча ахова ўжыла сілу. Прычынай выдалення беларусаў стала іх адмова згарнуць бел-чырвона-белыя сцягі.
Паводле прэс-службы Цэнтра рэгіянальнага развіцця «Супрацоўніцтва без межаў