Пакутнае ўшчыльненне забудовы ў Гомелі: не дачакаўшыся перасялення, гараджанін памёр (фота)

Сёмы год цягнецца ў Гомелі гісторыя перасялення жыхароў прыватных дамоў з вуліц Кніжная і Тэльмана ў выніку ўшчыльнення забудовы, дазволенай гарвыканкамам таварыству з абмежаванай адказнасцю "Цэнтр Лізінг".



Гарадскі выканаўчы камітэт ужо тройчы прымаў рашэнне на адабранне зямельных участкаў ва ўласнікаў прыватных дамоў на вуліцах Кніжнай і Тэльмана.
За гэты час два дамы былі знесеныя, на іх месцы узнік дзесяціпавярховы шматкватэрнік.
Яшчэ дзясятак сем'яў, якія маюць сваю ўласнасць у шасці прылеглых да новабудоўлі дамоў, апынуліся ў падвешаным стане.
 БелаПАН