Палітвязень Эдуард Лобаў сустрэўся з сям’ёй. Змітру Дашкевічу ў спатканні адмовілі
У панядзелак Эдуард Лобаў упершыню за 3 месяцы з моманту арышту здолеў пагутарыць са сваімі роднымі. Марына, маці Эдуарда, і Улад, ягоны малодшы брат, размаўлялі з Эдуардам па
тэлефоне праз шкло адну гадзіну.
“Літаральна пару хвілінак мы абмеркавалі, якія рэчы яму перадаць для пераезда у калонію, а ўвесь іншы час гутарылі пра апошнія навіны і палітычныя падзеі, -- смяецца
спадарыня Марына.
У панядзелак Эдуард Лобаў упершыню за 3 месяцы з моманту арышту здолеў пагутарыць са сваімі роднымі. Марына, маці Эдуарда, і Улад, ягоны малодшы брат, размаўлялі з Эдуардам па тэлефоне праз шкло адну гадзіну.
“Літаральна пару хвілінак мы абмеркавалі, якія рэчы яму перадаць для пераезда у калонію, а ўвесь іншы час гутарылі пра апошнія навіны і палітычныя падзеі, -- смяецца
спадарыня Марына.
Паводле словаў жанчыны, Эдуард не быў здзіўлены прысудам ( 4 гады турмы), бо чуў пра жорсткія выракі суда для ўдзельнікаў акцыі 19 снежня Атрошчанкава, Малчанава і Парфянкова. Дарэчы, з Парфянковым нейкі час Лобаў сядзеў у адной камеры, а перад ад’ездам у суд, знаходзіўся ў адным “стакане з палітвязнем Мікітам Ліхавідам. “Стакан – гэта памяшканне, куды размяркоўваюць вязняў, што маюць судовыя працэсы ў адныя і тыя ж дні.
Пасля прысуду Эдуард Лобаў вырашыў дачакацца рашэння па касацыйнай скарзе ў Мінску. Многія вязні пішуць заявы на датэрміновае этапаванне, бо існуе меркаванне, што ў калоніі адбываць тэрмін
лягчэй, чым у следчым ізалятары. “Няхай пакуль пабудзе ў Мінску: і перадачу лішнюю змагу яму аддаць, і лісты хутчэй даходзяць, і спатканне, можа, яшчэ адно
дадуць, - ухваляе рашэнне сына Марына Лобава.
Пачакаць з этапаваннем вырашыў і Зміцер Дашкевіч – у панядзелак з ім сустрэлася адвакат Мар’яна Сямешка. А вось са спатканнем Змітру не пашчасціла – суддзя Алена Шылько
адмовіла блізкай сяброўцы Дашкевіча Насце Палажанцы ў сустрэчы. “Я напісала заяву і перадала яе праз сакратарку суддзі. Тая без праблем узяла, але, выйшаўшы з пакою, сказала, што суддзі
патрэбны час падумаць. Я зразумела, што будзе званок “наверх. І насамрэч, праз кароткі час да мяне зноўку выйшла сакратарка і з вінаватым выглядам аддала паперку з рэзалюцыяй
“Адмоўлена. Падчас мінулай адсідкі Змітра, яшчэ ў 2006 годзе, у мяне не было падобных адмоваў на спатканні, - апавядае Наста Палажанка. Зараз дзяўчына чакае лістоў ад
свайго сябра. Бацькі Зьмітра Дашкевіча моцна хварэюць і не маюць магчымасці наведаць сына.
Нагадаем, 24 сакавіка маладафронтаўцы Зміцер Дашкевіч і Эдуард Лобаў былі прысуджаныя адпаведна да 2-х год агульнага рэжыму і 4-х год строгага рэжыму па абвінавачванні ў “асабліва злосным
хуліганстве. Разгляд касацыйнай скаргі адбудзецца цягам месяца.
Таццяна Шапуцька