Палітвязня Эдуарда Лобава абмежавалі ў сродках
Марына Лобава, маці палітычнага зняволенага, актывіста зарэгістраванага ў Чэхіі «Маладога фронту» Эдуарда Лобава, 14 чэрвеня мела кароткатэрміновае спатканне з сынам у Івацэвіцкай калоніі, дзе юнак адбывае чатырохгадовае пазбаўленне волі «за хуліганства». Марына Лобава даведалася, што Эдуарду вынеслі вымову і абмежавалі грашовую суму, якую палітвязень можа скарыстоўваць штомесяц.
Марына Лобава, маці палітычнага зняволенага, актывіста зарэгістраванага ў Чэхіі «Маладога фронту» Эдуарда Лобава, 14 чэрвеня мела кароткатэрміновае спатканне з сынам у Івацэвіцкай калоніі, дзе юнак адбывае чатырохгадовае пазбаўленне волі «за хуліганства». Марына Лобава даведалася, што Эдуарду вынеслі вымову і абмежавалі грашовую суму, якую палітвязень можа скарыстоўваць штомесяц.
Як распавяла Марына Лобава карэспандэнту «Новага часу», яе сыну паведамілі, што ў дачыненні да яго прыменены артыкул 117 КПК як да злоснага парушальніка рэжыма.
«Але падаецца, што Эдуарда ўсё ж не пазбавілі спатканняў, хоць ён пра гэта і не ведае. Пасля спаткання з сынам я гутарыла з чалавекам, які прымае перадчачы, выдае дазволы на спатканні, і мне
паведамілі, што пакуль абмежаванняў у спатканнях няма, у перадачах таксама. Адзінае, што яго пазбавілі грошай. Цяпер у месяц ён можа атрымліваць толькі адну базавую адзінку — сто тысяч
рублёў», — паведаміла маці зняволенага актывіста.
Па словах Марыны Лобавай, атмасфера ў калоніі вакол яе сына звыклая: «У якасці парушэнняў яму інкрымінавалі тое, што аднойчы ён ішоў у сталоўку асобна ад атрада, а таксама тое, што ён быў на
тэрыторыі іншага атрада».
Адказваючы на пытанне, ці спадзяецца яна на амністыю, якая мае быць абвешчана да Дня Рэспублікі, Марына Лобава адказала адмоўна. «Я ўвогуле думаю, што ніхто з палітвязняў не трапіць пад
амністыю. Магчыма, камусці з анархістаў могуць зменшыць тэрміны, бо ў іх там вельмі вялікія тэрміны зняволення, але каб кагосьці выпусцілі, то на гэта я нават не спадзяюся. Тым больш напярэдадні
выбараў, калі наадварот зачышчаецца палітычнае поле. Калі ўжо нават да прыезду Пуціна саджаюць на Акрэсціна ўсіх запар, то што ўжо казаць пра надыход выбараў. Каб вызвалілі лішніх непатрэбных людзей?
Не, навошта?», — задалася рытарычным пытаннем маці палітвязня.
Марына Лобава адзначыла, што яе сын пачуваецца зараз нармальна, ён не адчайваецца. «Ён яшчэ нават думае, што яго пазбавілі спатканняў і перадач, бо на момант спаткання з ім я яшчэ не ведала,
што ўсё гэта пакінулі ў ранейшым выглядзе. Ён сказаў, што лішні кілаграм прадуктаў для яго не з’яўляецца прыярытэтным, што не гэта самае галоўнае ў жыцці, таму яго гэта не вельмі
засмучае», — перадала словы сына Марына Лобава.
Эдуард Лобаў быў асуджаны на чатыры гады зняволення па сфабрыкаванай справе за быццам бы збіццё мінакоў. Разам з Эдуардам на лаўцы пасудных быў лідэр «Маладога фронту» Зміцер
Дашкевіч, які атрымаў два гады калоніі. Абодва юнакі былі затрыманыя 18 снежня 2010 году — за дзень да прэзідэнцкіх выбараў.