Палітолаг-беларус, на якога пачалі справу за абразу Лукашэнкі, пакінуў Расію

Расію тэрмінова пакінуў палітолаг беларускага паходжання Дзмітрый Балкунец. Гэта адбылося пасля таго, як у Беларусі на яго пачалі крымінальную справу за абразу Аляксандра Лукашэнкі, паведамляе «Еўрарадыё».

balkunec_0104.jpg

Пра ад'езд з Расіі Балкунец паведаміў у сваім тэлеграм-канале. «Я быў вымушаны перабрацца ў больш бяспечнае месца», — напісаў ён. Ён дадаў, што новае жыццёвае выпрабаванне паказала, што ў яго шмат сяброў.

26 сакавіка Генпракуратура паведаміла, што на Балкунца распачалі крымінальную справу за публічную абразу прэзідэнта. Нагодай стала інтэрв'ю на Youtube-канале «Balaganoff,» у якім палітолаг назваў Лукашэнку фашыстам і забойцам.