Палітвязня Ігара Банцэра змясцілі ў штрафны ізалятар
Ігара Банцэра, якога перавялі з калоніі назад на «хімію», змясцілі ў штрафны ізалятар. Адміністрацыя палічыла, што палітвязень дапусціў некалькі парушэнняў. Прычым Банцэра забралі ў штрафны ізалятар, нягледзячы на павышаную тэмпературу.
![Ігар Банцэр. Фота: «Радыё Свабода» Ігар Банцэр. Фота: «Радыё Свабода»](/img/v1/images/5de9995d_2efa_4774_8e6c_e3ada633127c_w1023_r1_s_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Ігар Банцэр. Фота: «Радыё Свабода»
Праз некалькі дзён пасля пераводу з калоніі Ігара Банцэра змясцілі ў ШІЗА. Адміністрацыя пакарала палітвязня за тое, што ён нібыта праспаў званок. Насамрэч званка на другім паверсе няма, вязень не мог яго пачуць. Другім парушэннем, на думку адміністрацыі, стала адмова засяліцца ў вызначаную «хату». Адміністрацыя ведала, што Ігар адмовіцца, паколькі ў «хаце» змяшчаліся так званыя «апушчаныя».
Пасля пераводу з калоніі Ігар Банцэр заставаўся ў ізаляцыі. Доктарка наведала яго 1 лістапада і выпісала яму ліст недзеяздольнасці праз павышаную тэмпературу. Але літаральна праз 30 хвілін пасля гэтага яго забралі ў ШІЗА.