Алесь Пушкін
Амаль месяц Пушкін праходзіў экспертызу ў Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры псіхічнага здароўя. Вынікі яе пакуль невядомыя.
У Беларускай радзе культуры адзначаюць, што палітвязню зноў можна дасылаць лісты і паштоўкі на адрас: Аляксандру Мікалаевічу Пушкіну, СІЗА №1, вул. Валадарскага, 2 г. Мінск, 220030.
Пушкіна затрымалі 30 сакавіка. На яго пачалі крымінальную справу па абвінавачанні ў распальванні варожасці (ч. 3 арт. 130 Крымінальнага кодэкса). Гэта адбылося пасля таго, як мастак прэзентаваў на выставе ў Гродне партрэт антысавецкага падпольшчыка Яўгена Жыхара. Пушкін вярнуўся ў Беларусь з Украіны, ведаючы пра пагрозу крымінальнай справы.