Палітзняволенай магілёўскай актывістцы прысудзілі 3 гады калоніі за паклёп на Лукашэнку
Вынесены прысуд магілёўскай актывістцы Ганне Ільіной, якая была затрыманая 27 ліпеня, паведамляюць праваабаронцы.
Першапачаткова ёй ставілі ў віну арт. 368 КК РБ (абраза прэзідэнта). Затым артыкул змянілі на іншы — ч.2 арт.367 КК РБ («Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь»). Летась Ільіна была сябрам ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі.
Суд па крымінальнай справе пачаўся 13 кастрычніка. Суддзёй выступіла Наталля Панасенка, вядомая палітычна матываванымі прысудамі. Ужо 15 кастрычніка яна вынесла прысуд — 3 гады калоніі агульнага рэжыму.
Падрабязнасці справы невядомыя — пасяджэнне праводзілася ў закрытым рэжыме.