Палітзняволеную Паліну Шарэнда-Панасюк перавядуць у магілёўскую турму

Палітзняволеная з Берасця Паліна Шарэнда-Панасюк будзе пераведзена з Гомельскай жаночай калоніі ў Магілёўскую крытую турму, куды летам была пераведзена Наталля Хершэ.

sharenda_panasiuk_pltz.jpg

Перапіска з Палінай стала нерэгулярнай, гаворыць яе муж Андрэй Шарэнда.
— За ўвесь снежань прыйшла адна паштоўка, дзе Паліна павіншавала мяне з Днём народзінаў, з надыходзячым Новым годам усіх павіншавала і перадала ўсім далей трымацца сваёй лініі. Паліна ў снежні была змешчана ў карцар, фактычна ўвесь снежань яна прабыла ў карцары і зараз знаходзіцца ў так званых памяшканнях камернага тыпу. Ёй абмежаваны ўсе віды перадач, усе віды сувязі, нават перапіска таксама ёй абмежавана і за апошнія паўтара месяца ад яе прыйшла адна паштоўка і адна тэлеграма.
Паводле Андрэя, Паліна і ў турэмных умовах змагаецца з рэжымам за свае правы. Нелегітымная ўлада пазбавіла сям’ю Шарэндаў арандаванай імі кватэры. Выселіла фактычна двух непаўнагадовых іх дзяцей на вуліцу і пазбавіла прапіскі.
racyja.com