Палкоўнік транспартнай міліцыі Вадзім Фядотаў распавёў пра вынікі «рэйкавай вайны» пратэстоўцаў
За апошнія тры месяцы 2020 года зарэгістравана больш за 160 замыканняў чыгуначных шляхоў.
![poezd_1.gif poezd_1.gif](/img/v1/images/poezd_1.gif?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Палкоўнік транспартнай міліцыі Вадзім Фядотаў распавёў ведамаснай газеце "На страже" пра вынікі "рэйкавай вайны" пратэстоўцаў:
■ За апошнія тры месяцы 2020 года зарэгістравана больш за 160 замыканняў чыгуначных шляхоў, распачата 95 крымінальных спраў.
■ Сумесна з пракуратурай было вырашана, што "наўмыснае блакаванне шляхоў зносін, якое можа выклікаць цяжкія наступствы, варта расцэньваць як акт тэрарызму"
■ У вытворчасці знаходзяцца дзве крымінальныя справы за тэрарызм і адна — за падрыхтоўку да яго. Устаноўлены29 грамадзян, "якія ўдзельнічалі ў здзяйсненні гэтых злачынстваў, у тым ліку ў складзе арганізаваных груп".
■ Для кантролю за сітуацыяй выкарыстоўваюцца беспілотнікі, цеплавізары, рэйды мабільных груп.