Памерла Святлана Пенкіна — удава Уладзіміра Мулявіна
Памерла Святлана Мулявіна-Пенкіна — савецкая акторка і ўдава заснавальніка ансамбля «Песняры» народнага артыста СССР Уладзіміра Мулявіна. Аб смерці Мулявінай-Пенкінай стала вядома 20 кастрычніка.
Па словах работнікаў Белдзяржфілармоніі, у структуры якой працавала Мулявіна-Пенкіна, у апошні час яна жыла на здымнай кватэры. Некалькі дзён не выходзіла на працу, не адказвала на тэлефонныя званкі. Калегі і сын пачалі шукаць жанчыну і знайшлі яе памерлай на здымнай кватэры. Дакладная дата і прычына смерці пакуль не вядомыя.
Святлана Пенкіна нарадзілася 6 чэрвеня 1951 года. Скончыла Мінскі тэатральна-мастацкі інстытут. Вядомасць як акторка атрымала пасля ролі Каці ў савецкім 13-серыйным тэлефільме «Блуканне па пакутах» паводле аднайменнага рамана Аляксея Талстога. У 1981 году выйшаў на экраны фільм «Беражыце жанчын», у якім Святлана Пенкіна адыграла адну з галоўных роляў.
У гэтым жа годзе Святлана Пенкіна выйшла замуж за мастацкага кіраўніка ВІА «Песняры» Уладзіміра Мулявіна. Праз год у сям'і нарадзіўся сын Валерый. Пасля замужжа актрыса знялася ў двух фільмах у эпізадычных ролях і завяршыла кар'еру.
Пасля смерці Уладзіміра Мулявіна ў Белдзяржфілармоніі была створаны музей заснавальніка «Песняроў», дырэктарам якога працавала Святлана Мулявіна-Пенкіна.
Аксана Яноўская, naviny.by