
Чарняўскі быў адным з адраджэнцаў сацыял-дэмакратычнага руху Беларусі. Ён здолеў захаваць у сваім архіве шмат рукапісаў Ларысы Геніюш. У свой час ён вывез з Зэльвы, дзе пасля вызвалення з ГУЛАГу ў 1956 годзе жыла паэтка, ейныя ўспаміны, якія потым былі надрукаваныя пад назвай “Споведзь.
Пахаванне адбудзецца 22 студзеня на радзіме Чарняўскага ў вёсцы Круці Мядзельскага раёна Мінскай вобласці.
Развітанне з Міхасём Чарняўскім адбудзецца 22 студзеня, а 10-й раніцы, у рытуальнай зале Дома Смутку, што па вуліцы Куляшова (раён Партызанскага праспекта). Аб часе развітання будзе паведамлена
пазней, інфармуе прэс-служба Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі.
Афіцыйны адрас Дома Смутку — завулак Кабушкіна, 49.