Памяці Уладзіміра Фурса
У сваім доме ў Калодзішчах раптоўна памёр доктар філасофіі Уладзімер Фурс.
Філасофія сталася ягоным жыццём. Яму было 45 гадоў. Доўгі час ён загадваў кафедрай філасофіі, магістэрскай праграмай «Сацыяльная тэорыя і палітычная філасофія» Еўрапейскага
гуманітарнага універсітэта (ЕГУ). Апошнім часам быў кіраўніком даследчага Дэпартамента ЕГУ. Быў ён надзеяй ЕГУ, адным з вядучых выкладчыкаў. Многія меркавалі, што ён стане пераемнікам акадэміка
Анатоля Міхайлава на пасадзе рэктара універсітэта.

Уладзімір Фурс нарадзіўся ў Наваполацку ў 1963 годзе. У 1985-м скончыў аддзяленне філасофіі Беларускага дзяржаўнага універсітэта, у 1989-м абараніў кандыдацкую дысертацыю. У 1988–2002 гадах
працаваў на кафедры філасофіі і метадалогіі навукі філасофска-эканамічнага факультэта БДУ. У 2002-м абараніў доктарскую дысертацыю ў Санкт-Пецярбургскім дзяржаўным універсітэце. З 2002 года
— прафесар ЕГУ, з сакавіка 2009 — загадчык cектарам навуковых даследаванняў ЕГУ. Стваральнік і кіраўнік магістэрскай праграмы «Сацыяльная тэорыя і палітычная
філасофія», ініцыятар і кіраўнік шэрагу рэгіянальных і міжнародных навукова-даследчых і адукацыйных праектаў. Аўтар чатырох манаграфій і больш ста публікацый на беларускай, рускай,
украінскай, ангельскай, літоўскай, французскай мовах. Лідэр новага для айчыннай думкі кірунку сацыяльнай тэорыі, які ўнёс значны ўнёсак у развіццё філасофіі і сацыяльных навук Беларусі і
рэгіёна.
Рэдакцыя газеты «НЧ» выказвае шчырае спачуванне родным і сваякам Уладзіміра Фурса.