Памёр гродненскі грамадзкі актывіст Мікалай Салянік
Салянік памёр у ноч на 24 ліпеня. Падрабязнасцяў смерці пакуль няма, блізкія абяцалі паведаміць пра іх пазней, напісаў у фэйсбуку журналіст Руслан Кулевіч.
Мікалаю Саляніку было 66 гадоў, ён — член Беларускага
Нацыянальнага Кангрэсу. Інвалід ІІ групы па хваробе сэрца. Быў вядомы ў Гродне сваімі перформансамі.
Мікалая неаднаразова затрымлівалі і судзілі, пасля
затрыманняў ён часта апынаўся ў шпіталі з гіпертанічным крызам.
Паводле «Свабоды».