Памёр журналіст Генадзь Кеснер
Сумная навіна прыйшла сёння раніцай – у Мінску пасля працяглага змагання з хваробай пайшоў з жыцця наш калега, выбітны журналіст і цудоўны чалавек Генадзь Кеснер. Генадзю было толькі 50 гадоў.
Генадзь Кеснер адным з першапраходцаў незалежнай радыёжурналістыкі ў Беларусі, станавіўся лаўрэатам журналісцкіх конкурсаў і ўзнагарод, быў сябрам БАЖу.
Генадзь супрацоўнічаў з рознымі недзяржаўнымі медыя. І на працягу доўгіх гадоў публікаваў цудоўныя артыкулы і вёў блог у Новым Часе.
Вельмі цяжка ўсведамляць, што няма чалавека, якога ведалі столькі гадоў... Новы Час выказвае глыбокія спачуванні родным і блізкім Генадзя...
Прачытаць артыкулы Генадзя Кеснера ў Новым Часе можна ТУТ