Папа абвясціў збор сродкаў для ахвяр канфлікту ва Украіне
Францішак абвясціў збор сродкаў для ахвяр канфлікту ва Украіне. Збор сродкаў адбудзецца ў нядзелю, 24 красавіка 2016 года, ва ўсіх каталіцкіх Касцёлах Еўропы.
Пантыфік абвясціў збор сродкаў для ахвяр канфлікту ва Украіне. Фота REUTERS
Папа абвясціў пра гэта ў прамове
перад малітвай “Regina Caeli” пад канец імшы, якую на плошчы св. Пятра ў
Нядзелю Божай Міласэрнасці.
“У гэты дзень, які
з’яўляецца сэрцам Святога Года Міласэрнасці, мая думка накіроўваецца да ўсіх
людзей, якія маюць прагу прымірэння і міру. Тут, у Еўропе, думаю, у
прыватнасці, пра драму тых, якія пакутуюць ад наступстваў насілля ва Украіне:
пра людзей, што засталіся на землях спустошаных у выніку ваенных дзеянняў, якія
ўжо спрычынілі некалькі тысяч смерцяў і тых — больш за мільён — што былі
вымушаныя пакінуць гэтыя землі дзеля цяжкай сітуацыі, якая надалей працягваецца.
Яна кранае, перш за ўсё, пажылых людзей і дзяцей. Акрамя таго, што суправаджаю
іх сваёю малітваю і думкаю, я вырашыў аказаць ім гуманітарную дапамогу. З гэтай
мэтай ва ўсіх каталіцкіх Касцёлах Еўропы будзе праходзіць 24 красавіка
Калі мы молімся за мір, памятайма, што заўтра адзначаецца Сусветны дзень барацьбы з наземнымі мінамі. Занадта шмат людзей гіне або калечыцца ад гэтай жудаснай зброі, а адважныя мужчыны і жанчыны рызыкуюць сваімі жыццямі, каб ачысціць замініраваныя землі. Адновім нашае жаданне для свету без мінаў.
І нарэшце, накіроўваю віншаванні ўсім вам, што прынялі ўдзел у гэтай цэлебрацыі, у прыватнасці групам, якія культывуюць духоўнасць Божай Міласэрнасці.Усе разам звернемся ў малітве да нашай Маці”, — сказаў Папа.
Пасля малітвы Францішак прывітаў прысутныя на плошчы св. Пятра групы вернікаў і ўдзяліў сабраным сваё дабраславенне.
Ян Мойсік, be.radiovaticana.va