Парады праваабаронцаў: Як сябе паводзіць у крытычныя моманты вулічных акцыяў? (відэа)
Юрыст Праваабарончага цэнтру "Вясна" Наста Лойка распавядае, як сябе паводзіць падчас масавых мерапрыемстваў у праграме Белсату "Маю права".
Праваабаронца Наста Лойка. Фота: Валеры Руселік
У відэа — адказы на пытанні:
- Якія вулічныя акцыі ўлады зазвычай дазваляюць?
- Чым пагражае ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве?
- Ці міліцыянты маюць права перашкаджаць грамадзянам трапіць на месца правядзення акцыі?
- Як сябе паводзіць падчас затрымання на акцыі?
- Звычайнага мінака затрымалі разам з удзельнікамі акцыі. Як яму даказаць свой неўдзел?
- Каму можна давесці інфармацыю аб затрыманнях або да каго можна звярнуцца па дапамогу падчас вулічнай акцыі?
- Ці варта скардзіцца на парушэнне сваіх правоў падчас акцыяў?