“pARTisan” пра культуру Любліна

Выйшаў 16-ы нумар альманаха сучаснай беларускай культуры “pARTisan, што прысвечаны мастацкаму асяродку Любліна.

Нумар “Культура Любліна — адзін з трох двухмоўных нумароў, якія будуць выдадзены сумесна з польскім грамадска-культурніцкім інтэрнэт-часопісам “Kultura Enter. Наступныя сумесныя нумары плануецца прысвяціць культуры Мінску і найноўшым тэндэнцыям у сучасным мастацтве Беларусі і Польшчы.

ae3f58a127f6c1f12c4942432d1f246a.jpg

Да стварэння такога нумару рэдактараў выдання Артура Клінава і Паўла Лаўфера падштурхнула ідэя спазнаць і сутыкнуць польскіх і беларускіх творцаў, сучаснае мастацтва Беларусі і Польшчы, асяродкі Мінску і Любліну. Але было вырашана не рабіць суцэльнага параўнання і засяродзіцца на знаёмстве з людзьмі і дэманстрацыі іх дасягненняў.
Культура Любліна ў нумары паказана досыць шматбакова: акрамя артыкулаў пра люблінскіх творцаў, арт-групы і галерэі прадстаўлены інтэрв’ю з выбітнымі дзеячамі люблінскага мастацтва, працы люблінскіх мастакоў. У канцы нумара знайшлося месца для сціcлага аповеду пра люблінскіх мастакоў, мапы люблінскіх галерэй сучаснага мастацтва і агляду некаторых рэгулярных культурніцкіх падзей Любліну.
Першапачаткова праект “pARTisan быў спробай прэзентацыі сучаснай беларускай культуры за мяжой, а пасля трансфармаваўся ў альманах сучаснай беларускай культуры.
Выданне існуе з 2002 года. Альманах выдаваўся нерэгулярна — былі часы, калі за год выходзіў толькі адзін нумар. Зараз рэдакцыя плануе выдаваць шэсць нумароў на год. А сёлета плануецца паставіць рэкорд, і выпусціць 7 нумароў.