Партыя БНФ абвяшчае конкурс на дызайн паштоўкі да Дня бітвы пад Воршай

Партыя БНФ абвяшчае конкурс на распрацоўку дызайну паштоўкі да Дня Беларускай Вайсковай Славы. Прыз — графічны планшэт.



vorsha.jpg

Сёлета спаўняецца 500 год слаўнай перамозе войска Вялікага Княства Літоўскага над войскамі Маскоўскага княства пад Воршай, якая адбылася 8 верасня 1514 года. Партыя БНФ абвесціла конкурс на распрацоўку паштоўкі, прысвечанай Дню Беларускай Вайсковай Славы. Прыз — графічны планшэт Wacom Intuos Pen Small (CTL-480S).

Бітва пад Воршай – гэта гонар для кожнага беларуса. Бітва пад Воршай — гэта шэраг славутых імёнаў: Канстанцін Астрожскі, Юрый Радзівіл, слуцкі князь Юрый Алелькавіч, Іван Сапега. Аршанская бітва — гэта бел-чырвона-белыя сцягі конніцы Вялікага княства. У бітве пад Воршай Вялікае княства Літоўскае адстаяла сваю незалежнасць — 30-тысячнае войска ВКЛ пад камандаваннем гетмана Канстанціна Астрожскага атрымала перамогу над 80-тысячным маскоўскім войскам.

Да ўдзелу ў конкурсе віншавальных паштовах запрашаюцца аматары і прафесіяналы дызайну. Працы прымаюцца да 23 чэрвеня 2014 году. Ацэньваць паштоўкі будуць  вядомыя мастакі Мікола Купава і Аляксей Марачкін (мастацкая суполка “Пагоня”), дызайнер і паэт Міхал Анемпадыстаў, грамадскі дзеяч, адзін з арганізатараў акадэмічнага Музэю старажытнабеларускага мастацтва Юры Хадыка, мастачка, аніматарка, стваральніца сайта generation.by Вольга Кузьміч.

Усе працы неабходна дасылаць на электронны адрас: konkurs@narodny.org. Першапачаткова файлы неабходна дасылаць у фармаце jpeg.

Тэхнічныя патрабаваньні для канчатковых файлаў:

фармат А5 – (148*210 мм), А6 – (105*148 мм) з пашырэньнем eps, tiff, cdr, psd, ai; каляровая мадэль CMYK;

300 dpi;

шрыфты, пераведзеныя ў крывыя;

эфекты ў растры;

дазаліўкі па 3 мм на кожным баку;

тэкст і важныя элементы на адлегласці не менш за 5 мм ад краю.

Вынікі будуць абвешчаныя 7 ліпеня, а цырымонія ўзнагароджаньня пройдзе 15 ліпеня.