«Партызанская школа» — відэафільм пра Коласаўскі ліцэй
15 студзеня 1990 года ў Беларусі паўстала ўнікальная навучальная ўстанова — Беларускі гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа. У 2003 годзе ліцэй страціў свой афіцыйны статус і нейкі час працаваў падпольна. Але выстаяў! І 25 гадоў — гэта ўжо не выпадковасць…
Ліцэй быў утвораны ў 1990-м, паўнаварта запрацаваў у 1992 годзе, аднак быў зачынены ў 2003-м, калі ўлады паспрабавалі змяніць яго дырэктара — Уладзіміра Коласа — і навязаць
рускамоўную праграму навучання.
На працягу двух гадоў заняткі працягваліся на прыватных кватэрах, у офісах незалежных структур (у тым ліку і рэдакцыі «Нашай Нівы») і нават у падвале адной з цэркваў. З 2005
года ліцэй працуе на ўскраіне Мінска і легалізаваўся на базе адной з міжнародных школаў Польшчы.
Прапануем Вам фільм Юркі Каліны «Партызанская школа», уганараваны на шэрагу міжнародных фестываляў.