Пасля нядзельных акцый працягваюцца затрыманні
Пра гэта паведамляюць з розных гарадоў Беларусі.

Пасля вулічных акцый, якія адбыліся ў нядзелю ў розных беларускіх гарадах, супрацоўнікі спецслужбаў затрымліваюць людзей.
У Гомелі затрымана Ларыса Шчыракова. Яна паспела паведаміць пра гэта ў фэйсбуку.
У Гродне таксама затрыманні. Пра гэта піша тэлеграм-канал Nexta.
За нядзелю па Беларусі ўжо больш за 100 затрыманых.