Пасля скандалу з прастытуткамі міліцэйскага палкоўніка Дунаенку зрабілі педагогам
Месяц таму «Кі***партызаны» выклалі анімаваны фільм на аснове здабытых матэрыялаў праслухоўвання спецслужбамі камандзіра 6-й міліцэйскай брыгады 5525 палкоўніка Уладзіміра Дунаенкі. З запісаў вынікала, што ён мае праблемы з алкаголем і здраджвае жонцы і з калегай, і з прастытуткамі ў клубах. «Я хачу здохнуць!» — плакаўся Дунаенка каханцы пасля няўдалага паходу ў начны клуб. «НН» стала вядома, Дунаенку адправілі выкладчыкам факультэта ўнутраных войскаў Вайсковай акадэміі.
Развітанне з калектывам прайшло ўчора на базе 6-й асобнай спецыяльнай міліцэйскай брыгады ў Гомелі.
На месца Дунаенкі прызначылі падпалкоўніка Уладзіміра
Голубева, а Дунаенка адпраўляецца ў сталіцу, у выкладчыкі на факультэт
унутраных войскаў Вайсковай акадэміі.
Да прызначэння ў в/ч 5525 Дунаенка служыў ў 1-й міліцэйскай
брыгадзе 5448 пад Мінскам. Менш за год таму яго адтуль перавялі ў Гомель пасля
выпадку з'яўлення на рабочым месцы з фінгалам і іншымі слядамі перапою.
Да таго ж Віктару Жадобіну, сыну былога старшыні КДБ і
міністра абароны, Юрыя Жадобіна, патрэбен быў кар'ерны рост — ён заняў месца
камбрыга замест Дунаенкі ў 5448.
Што 5448, што 5525 — часці ўнутраных войскаў, байцы якіх бралі ўдзел у зверствах 2020-га.