Паштовую скрыню «байцоў ХАМАС» стварылі ўсяго з 9 дзён да інцыдэнту з Ryanair

Паштовая скрыня на Protonmail, з якой «байцы ХАМАС» адправілі ліст аб мініраванні самалёта Ryanair у мінскі аэрапорт, створаная за 9 дзён да інцыдэнту. Гэта высветліла Еўрарарыё.

protonmail_russia_blocked.jpg

Скрыня з'явілася 14 траўня — як раз перад выходнымі, у якія з Афінаў у Вільню ляцела Святлана Ціханоўская.
Акрамя таго, прапагандысцкія тг-каналы і чаты з 27 траўня актыўна публікавалі ліст, які Раман Пратасевіч нібыта даслаў са сваёй скрыні адразу пасля зʼяўлення ў тг-канале Антона Матолькі допісу аб ім на барту Ryanair. У тэксце ён нібыта вінаваціць у сваім затрыманні блогера. Гэтая скрыня была створаная 27 траўня, калі Пратасевіч ужо быў за кратамі.
Цікава, што з гэтага факту прапагандысцкія тг-каналы ўжо паспрабавалі паіранізаваць: маўляў, адразу гаварылася, што "ліст Пратасевіча" – фэйк. Але ў чатах, дзе таксама тыражыравалася фота з "лістом", часам яно падавалася як абсалютная праўда. Акрамя таго, першапачаткова гэты "ліст" быў апублікаваны тым жа актывістам, які ўсімі спосабамі ставіў пад сумнеў сапраўднасць заявы Protonmail аб тым, што ліст у мінскі аэрапорт паступіў ужо пасля яго развароту.

protas.png


Сама кампанія Proton ужо атрымала запрос ад уладаў Швейцарыі і прадставіць усю неабходную інфармацыю для расследавання абставінаў прымусовай пасадкі Ryanair.