«Патрыятычны» факультатыў і новы падручнік «Гісторыя Беларусі» — у школах ужо ў новым навучальным годзе
У наступным навучальным годзе ў школах з'явіцца факультатыў «Асновы духоўна-маральнай культуры і патрыятызму» і новыя падручнікі па гісторыі, паведамляе The Village.
Паводле слоў міністра адукацыі Ігара Карпенкі, «патрыятычны» факультатыў запусцяць для вучняў 5-6 класаў.
А адзінаццацікласнікі з наступнага года будуць вучыцца па новым падручніку «Гісторыя Беларусі», у які ўключылі нейкія «апытанні, звязаныя з тлумачэннем сутнасці акупацыйнага рэжыму, злачыннага характару акупацыйнай улады», а таксама «калабарацыянізм і палітыку генацыду».