Фіналісты конкурса эка-ідэй будуць вызначаны заўтра
Завяршаецца галасаванне за паўфіналістаў конкурса экапраектаў Belarus Green Awarls. Заўтра, 11 верасня, па выніках народнага галасавання за 12 паўфіналістаў будуць названыя сем фіналістаў — тых, хто набярэ найбольшую колькасць галасоў.
Вы зможаце пазнаёміцца з лепшымі праектамі Belarus Green Awards 2020 і аддаць свой голас за той, які лічыце значным.
Галасаваць можна 1 раз з адной прылады. Пасля галасавання вы ўбачыце спіс удзельнікаў з паметкай 0% — гэта зроблена адмыслова, каб ніхто не ведаў, хто лідзіруе, акрамя журы і арганізатараў.
Сярод паўфіналістаў:
Праект "Адходы ў даходы" (г. Пінск) — стварэнне цыклічнай эканомікі за кошт гадоўлі дажджавых чарвякоў.Праект "Биосап" (г. Віцебск) — унікальная тэхналогія па аднаўленні азёр.
Праект "Е3" ( г. Мінск) — IT праект па стварэнні і развіццю экалагічнага электроннага дакументаабароту.Праект " Сіціферма Ogorod "(г. Мінск) — першая гарадская ферма ў Мінску.Праект ZNOVA (г.Зэльва, Гродна. вобл.) — унікальная школьная бізнес-кампанія, якая рэалізуе вытворчасць паперы з трыснёга.Праект "Захаванне біялагічнай разнастайнасці і ўстойлівае выкарыстанне біялагічных рэсурсаў і зямель" (Віцебская вобласць) — праект па захаванні папуляцыю пчол.Праект "Інгрэдыент харчовы фізіялагічны функцыянальны "Абалоніна льняная" (г. Мінск) — выраб карыснай харчовай сыравіны для веганскага харчавання з выкарыстоўваннем метада безадходнай вытворчасці."Арганічная касметыка VABNA" (г. Мінск) — першы ў Беларусі брэнд арганічнай этычнай, сыравіну якога вырошчваецца на градах родавых маёнткаў Беларусі."Эка-ко" часопіс для малых аб экалагічна дружалюбным ладзе жыцця, надрукаваны на перапрацаванай паперы.Яшчэ адзін праект " Адходы — гэта рэальныя даходы! Нясвіжскі р-н, аг. Грыцкевічы) на гэты раз прысвечаны праблеме ўтылізацыі адходаў паліўнай энергетыкі —тарфянога попелу."GREENSADIK" (а.г.Прылукі) — першы ў Беларусі веганскі дзіцячы сад, заснаваны на этычных прынцыпах і беражлівым стаўленні да планеты."РеБотл" (г. Мінск) — стварэнне вулічнай мэблі, вырабленай з перапрацаванага пластыка на 3Д друкарцы.
Прагаласаваць за праект можна тут. Пераможца конкурса атрымае 30 000 рублёў.