Севярынца аштрафавалі на 50 базавых за салідарнасць з Пальчысам
Сустаршыня БХД Паўла Севярынца 30 чэрвеня судом Маскоўскага раёна Мінска аштрафаваны паводле ч. 3. арт. 23.34 КаАП на 50 базавых велічынь.
Ён прызнаны вінаватым у тым, што арганізаваў і правёў каля СІЗА-1 "несанкцыянаваную акцыю" салідарнасці з заснавальнікам сайту 1863х Эдуардам Пальчысам ("Джонам Сільверам"), які зараз утрымліваецца ў турме.
Сёлета гэта ўжо сёмы адміністрацыйны суд над Севярынцам.
bchd.info