Паўночная Карэя, па некаторых дадзеных, рыхтуецца да выпрабаванняў вадароднай бомбы
Пра гэта паведамляе агенцтва «Ренхап» са спасылкай на ваенных Паўднёвай Карэі.

Згодна з апублікаваным дакладам, Пхеньян ўжо праводзіць падрыхтоўчыя працы па стварэнні тэрмаядзерных ўзбраенняў. І, магчыма, ужо вырабляе неабходны для вадароднай бомбы трыцій.
Раней у снежні лідэр КНДР Кім Чэн Ын заявіў, што краіна гатовая падарваць атамную і вадародную бомбы, каб забяспечыць надзейную абарону суверэнітэту і годнасць нацыі.
Паводле "Эхо Москвы"