Павел Сапелка: Нягледзячы на змякчэнне прысуду, Емельянаў і Комар па-ранейшаму палітвязні
Павел Сапелка адзначае, што нягледзячы на змякчэнне прысуду, праваабарончая супольнасць будзе расцэньваць анархістаў і надалей як палітзняволеных.
Юрыст Праваабарончага цэнтра “Вясна” Павел Сапелка пракаментаваў змякчэнне прысуду Мікіту Емяльянаву і Івану Комару.
"Значнае змякчэнне прысуду — гэта відавочны вынік жорсткай крытыкі, якой праваабарончая супольнасць Беларусі падвергла прысуд суда першай інстанцыі. Нагадаю, што прэтэнзіі праваабаронцаў зводзіліся да таго, што суд прайшоў з парушэннем гарантый справядлівага суда, абвінавачаныя падвергліся ціску і катаванням; прызначанае пакаранне было непрапарцыйным зробленаму.
Ніякія з гэтых парушэнняў апеляцыйнай інстанцыяй не ліквідаваны, а пакаранне па-ранейшаму непрапарцыйна суровае па выглядзе і тэрміну. Такім чынам, ацэнка праваабаронцамі прысуду, які ўступіў у сілу з улікам змякчэння пакарання не зменіцца, і праваабарончая супольнасць па-ранейшаму будзе расцэньваць М.Емельянова і І.Комара як палітзняволеных і патрабаваць перагляду прысуду з ліквідацыяй пералічаных ў адпаведнай заяве парушэнняў".
Сёння, 27 сакавіка, судовая калегія Мінскага гарадскога суда пад старшынствам В. Сцяпурка змяніла 27 сакавіка прысуды актывістам анархісцкага руху Мікіту Емяльянаву і Івану Комару, прызнаных беларускай праваабарончай супольнасцю палітзняволенымі.
Раней суд Савецкага раёна Мінска пакараў іх сямю гадамі пазбаўлення волі кожнага ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
У выніку разгляду скаргі прысуд быў зменены па некалькіх частках абвінавачання. Канчатковае рашэнне суда (шляхам частковага складання):
Мікіта Емяльянаў — 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму;
Іван Комар — 3 гады і 6 месяцаў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Паводле spring96.org