Павел Севярынец: Ад веры, якая дзейнічае любоўю, рассыпаюцца крэпасці зла

Лісты ад Паўла Севярынца прыйшлі да яго жонкі адразу «цэлай ахапкай».

фота www.facebook.com

фота www.facebook.com


Пра тое, што нарэшце ад Паўла Севярынца прыйшло адразу шмат лістоў, паведаміла жонка палітвязня Вольга Севярынец у фэйсбуку.

Вольга адзначыла, што Павел “піша вельмі акуратна, каб лісты прапускалі, але вось і для ўсіх нас кавалачак:

«Трэба маліцца, каб Госпад вёў і натхняў, каб цэрквы маліліся ўсцяж, каб народ верыў.

Вера, якая дзейнічае любоўю, ад яе рассыпаюцца крэпасці зла.

Корань, які сыходзіць глыбока, да пекла — дух камунізму, нераскаянага, жудкага, адмаўленне Бога і нянавісць да чалавека, галоўная прычына, якая ўелася ў гэтую зямлю і ў сэрцы. Дух хлусні, гвалту, рабства, ідалы д'ябальшчыны (гэта добра разумееш у Курапатах і падобных месцах).

Змаганне найперш духоўнае — і калі ёсць Дух веры, праўды, свабоды, справядлівасці, калі ён натхняе народ, далей простыя словы і простыя рэчы.

Веру, што Госпад чувае над Беларуссю зараз».