Павел Севярынец на волі!
Чакалася, што Севярынец будзе на волі а 14.35. Але за сорак
хвілін да прызначанага часу, Павел патэлефанаваў жонцы з чужога нумара і
сказаў, што ён знаходзіцца на Аршанскім вакзале.
За тры кіламетры да Оршы машыну, у якой ехала жонка Севярынца, прыпыніў
супрацоўнік ДАІ. Але, пасля праверкі дакументаў, машыну адпусцілі.
Севярынца
сустрэлі на вакзале. "Сілай мяне пачалі вывозіць сёння ўціхую. Слава
Богу, што не ў Талочын ці кудысьці яшчэ!", — пракаментаваў Павел сваё`
вызваленне.
Нагадаем, Севярынецбыў затрыманы пасля акцыі супраць
«дэкрэту пра дармаедаў» у Оршы. Рзам з ім былі затрыманы кіроўца аўто,
які яго вез, а таксама журналістка Радыё Свабода Галіна Абакунчык,
фатограф БелаПАН Андрэй Шаўлюга і блогерка Анастасія Пілюгіна,
журналісты Белсату Аляксандр Баразенка і Кацярына Андрэева. Лідар БХД
быў асуджаны на 15 сутак за удзел у мітынгу недармаедаў.