Павел Севярынец намаляваў у турме партрэт свайго сына Францішка
Асуджаны да сямі гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму палітык і паітвязень даслаў з-за кратаў малюнак свайго сына. Пра гэта на сваёй старонцы ў Фэйсбуку распавяла жонка Паўла Вольга Севярынец.
![11_101.jpg 11_101.jpg](/img/v1/images/11_101.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
— На днях стане вядома дата апеляцыйнага суду. Сам суд і перавод у калонію мусяць адбыцца на працягу бліжэйшых месяцаў, — напісала Вольга Севярынец. — Да таго часу Павел будзе заставацца ў Магілёве. Адрас для лістоў пакуль той жа: 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99а, СТ-4. Лісты ў Магілёў ідуць жахліва, але пішыце, калі ласка, не забывайцеся.
Сам Паша больш-менш у норме, наколькі гэта магчыма ў турме. Піша працяг рамана, складае хрысціянскую віктарыну, адпісвае лісты.
Учора ён даслаў Францішку ліст з партрэцікам, у іх асобная перапіска: Францішак малюе тату малюнкі, Паша яму — машынкі і піша неверагодна пяшчотныя лісточкі ад таты сыну. Як сын падрасце, будзе перачытваць іх і ганарыцца сваім татам яшчэ больш.