Павіншуйце Дзмітрыя Паліенку з Днём нараджэння!
26 траўня актывісту Дзмітрыю Паліенку спаўняецца 22 гады. Свой Дзень нараджэння ён будзе сустракаць за кратамі.
Павіншуйце Дзмітрыя Паліенка тэлеграмай, паштоўкай ці лістом па адрасе: 220050, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2.
Нагадаем, Дзмітрый Паліенка быў затрыманы падчас акцыі раварыстаў "Крытычная маса" 29 красавіка. Акрамя таго, у выніку грубых дзеянняў АМАПа, было затрымана 6 чалавек, якіх моцна зьбілі і адвезьлі ў РУУС Цэнтральнага раёна. Пазней чацвёра з затрыманых падпісалі пратаколы аб парушэнні правілаў дарожнага руху і аказанні супраціўлення супрацоўнікам органаў унутраных спраў і ДАІ, а супраць дваіх — Дзмітрыя Паліенкі і Станіслава Канавалава - былі распачатыя крымінальныя справы па арт. 364 Крымінальнага кодэкса — "Гвалт або пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў".
Затрыманаму Дзмітрыю Паліенку вечарам 6 траўня прад’явілі абвінавачванні. На дадзены момант ён знаходізцца СІЗА-1.
http://spring96.org/be/news/83159