Пенсіі паменшыліся
чМінпрацы апублікаваў дадзеныя аб памерах пенсій за лістапад. Як вядома, менавіта з гэтага месяца ў краіне былі падвышаны працоўныя пенсіі ў сярэднім на 9,5 працэнта.
чМінпрацы апублікаваў дадзеныя аб памерах пенсій за лістапад. Як вядома, менавіта з гэтага месяца ў краіне былі падвышаны працоўныя пенсіі ў сярэднім на 9,5 працэнта.
У прыватнасці, сярэдняя працоўная пенсія па ўзросту ў намінале павялічылася на 9,7 працэнта (з 409652 рублёў у кастрычніку да 449361 рублёў у лістападзе). Нядрэнны дадатак, здаецца, але толькі калі
не прымаць да ўвагі інфляцыю. Паколькі папярэдняе падвышэнне пенсій было праведзена ажно ў жніўні мінулага года, а рост коштаў са жніўня па кастрычнік, нават па афіцыйных дадзеных, склаў 13,4
працэнта, то гэта азначае, што пенсіянеры нават пасля падвышэння сталі жыць горш, чым у жніўні мінулага года на 3,3%.
Лістападаўскае падвышэнне не кампенсавала пенсіянерам інфляцыйных стратаў. Да таго ж, наколькі вядома, хуткім часам яшчэ аднаго падвышэння пенсій не чакаецца, а інфляцыя збірае сваё жніво штомесяц,
такім чынам, ужо да Новага года пенсіянеры зноў застануцца ні з чым.