Пенсіяў за асаблівыя заслугі зараз могуць пазбавіць з-за «шкоды нацбяспецы»

Пастанова № 505 прынятая Саветам Міністраў 1 верасня і апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

marsz_pensijanerau_i_studentau_aljaksandr_zjankovicz__2__logo_1_1.jpg

У пастанове гаворыцца, што грамадзян, якія атрымліваюць пенсіі за асаблівыя заслугі, могуць пазбавіць выплат, калі атрымальнікі гэтых грошай учынілі злачынствы або дзеянні, якія нанеслі «шкоду дзяржаўным інтарэсам, нацыянальнай бяспецы».
У пастанове сказана, што асаблівая пенсія можа і аднавіцца, калі дзяржава палічыць, што правы варта аднавіць.
Нагадаем, пенсію за асаблівыя заслугі могуць атрымаць Героі Беларусі, уладальнікі ордэнаў Айчыны трох ступеняў, узнагароджаныя ордэнамі «За службу Радзіме» трох ступеняў, жанчыны, якія нарадзілі і выхавалі дзевяць і больш дзяцей і ўзнагароджаныя ордэнам Маці альбо аналагічнымі савецкімі ўзнагародамі, былыя топ-чыноўнікі, члены ўрада, экс-губернатары, пераможцы і прызёры Алімпійскіх, Паралімпійскіх, дэфлімпійскіх гульняў, чэмпіёны свету і Еўропы.
Паводле pravo.by