Перад этапам — ізаляцыя
Перад адпраўкай у шклоўскую калонію Міколу Статкевіча ізалявалі ад кантактаў з жонкай. Ёй адмовілі ў спатканні і не прапускалі да палітвязня лісты.
Перад адпраўкай у шклоўскую калонію Міколу Статкевіча ізалявалі ад кантактаў з жонкай. Ёй адмовілі ў спатканні і не прапускалі да палітвязня лісты.
Марына Адамовіч, грамадзянская жонка Міколы Статкевіча, паведаміла: “Атрымала ад яго ліст, дзе ён піша, што ніводнага майго не атрымаў. Акрамя таго суддзя Людміла Грачова, якая
вынесла Статкевічу вырак (6 гадоў зняволення), адмовіла ў спатканні. “Я абсалютна ўпэўнена ў тым, што адмовілі мне адмыслова. Дробная такая подласць, я інакш гэта назваць не магу,
— сказала Марына Адамовіч.
Мікола Статкевіч, як і палітвязень Аляксандр Класкоўскі, падаў заяву на перавод у калонію, не чакаючы разгляду касацыйнай скаргі. У ноч з 11 на 12 чэрвеня іх адправілі з мінскага СІЗА (на вул.
Валадарскага) у шклоўскую калонію. Марына Адамовіч, адзначыла:
“Падача касацыйнай скаргі была прынцыповай пазіцыяй Міколы. Каб ніхто і ніколі не здолеў сказаць, што ён прызнае прысуд справядлівым. Разгляду яе чакаць не мае сэнсу, бо гэта чарговы фарс, у
якім удзельнічаць, мабыць, не мае сэнсу для чалавека, які мае свой ўласны гонар і годнасць.
Ну і да таго ж, яны паўгода не бачылі неба. Калонія ў параўнанні з СІЗА КДБ і з СІЗА на Валадарцы — гэта ўсё ж такі адносна больш свабодныя ўмовы ўтрымання. Гэта мажлівасць бачыць не
малюсенькі кавалачак неба ў клетачку, а неба на вуліцы. Урэшце зняволеным проста не хапае паветра ў камерах.
Мікола, на жаль, не вельмі расказвае пра праблемы, з якімі, як ён лічыць, ён можа справіцца. У псіхалагічным сэнсе, ён напісаў, і я абсалютна ў гэтым упэўнена, што ў яго стан нармальны. Што ён ніколі
не зрабіў і не зробіць таго, за што яму будзе сорамна.
У шклоўскай калоніі, як вядома, адбывалі тэрмін зняволення палітвязні Зміцер Дашкевіч і Мікола Астрэйка. Яна знаходзіцца ў пасёлку Маладзёжны пад Шкловам.
Лісты вязням дасылаюцца на адрас:
213 004 Магілёўская вобл., г. Шклоў
папраўчая калонія № 17