Перамога беларускага кікбаксёра Віталя Гуркова пад нацыянальным сцягам
Увечары 11 снежня падчас турніру PFC у Кітаі 10-разовы чэмпіён свету Віталь Гуркоў аднагалосным рашэннем суддзяў перамог чэмпіёна свету Мергена Білялова, байца па К-1 з Казахстана, які правёў 15 пераможных баёў.

У канцы спаборніцтва прынята, што пераможца паднімае сцяг той краіны, якую прадстаўляе на спаборніцтвах. І наш герой Віталь Гуркоў выйшаў на рынг пад нацыянальным бела-чырвона-белым сцягам. На сваёй старонцы ў фэйсбуку ён напісаў з Шанхая:
«Сёння ўдала завяршыўся мой спартовы год. Я атрымаў перамогу над вельмі сур'ёзным супернікам на сваім дэбютным турніры ў Кітаі. Жыве Беларусь!!»



Апроч спартовых дасягненняў Гуркоў з'яўляецца ўдзельнкам гурта BRUTTO.