UPD. Перасталі выходзіць на сувязь аўтары самых папулярных беларускіх ТГ-каналаў. Але ў іх «усё ў парадку»
Супрацоўнікі рэдакцыі самых папулярных беларускіх тэлеграм-каналаў, якія ўлады абвясцілі экстрэмісцкімі, другі дзень не выходзяць на сувязь. Каналы апошні раз абнаўляліся 28 лютага.

«Ні Сцяпан, ні Ян, ні іншыя супрацоўнікі рэдакцыі не адказваюць у асабістыя. Што адбываецца — у тэлеграм-супольнасці не ведаюць, і гэта пужае больш за ўсё», — распавёў «Еўрарадыё» колішні рэдактар «экстрэмісцкіх» тэлеграм-каналаў Раман Пратасевіч. Як і іх стваральнік Сцяпан Пуціла, ён абвешчаны ў Беларусі ў вышук.
Пуціла і яго каманда базуецца ў Польшчы. Пратасевіч пераехаў
у іншую краіну. Як мінімум з ім цяпер усё добра.
UPD. Раман Пратасевіч усё ж змог звязацца з адным
з дзейных супрацоўнікаў рэдакцыі тэлеграм-канала, які беларускія ўлады прызналі
экстрэмісцкім. Ён сказаў, што ў іх усё ў парадку («Нас не выкралі, усё нармальна»), але не раскрыў прычын
паўзы ў працы праектаў, піша TUT.BY.