Ператрус у кватэры моладзевага актывіста
Увечары 15 лютага ў кватэры актывіста дэмакратычнага моладзевага руху Яраслава Грышчэні адбыўся ператрус.
Перад гэтым маладзёна і яшчэ некалькі чалавек невядомыя ў цывільным жорстка збілі каля пад’езда дома, дзе Яраслаў Грышчэня з сябрамі здымаюць кватэру. Пацярпелыя ад дзеянняў, як потым
высветлілася, супрацоўнікаў праваахоўных органаў маюць намер звярнуцца ў суд.
Як распавёў “НЧ Яраслаў Грышчэня, усё адбылося вельмі нечакана:

— Мы ўвечары вярталіся дадому, дзе меліся адсвяткаваць дзень нараджэння сяброўкі, якая прыехала з Санкт-Пецярбурга. Каля нашага пад’езду стаяў Крайслер-мінівэн без нумера з
таніроўкаю. Я яшчэ пажартаваў: глядзіце, можа за намі. Праходзім міма Крайслера, а з яго выскокваюць нейкія хлопцы і тупа пачынаюць нас лупіць, і толькі потым высвятляецца, што гэта міліцыя. Потым
нас скруцілі, завялі ў пад’езд, дзе працягнулі “экшн. Маім жа ключом яны адчынілі дзверы, зайшлі ў кватэру. Запыталіся, ці ёсць у нас наркотыкі, зброя. Я адказаў, што
нічога такога тут няма, пасля чаго зноў атрымаў некалькі ўдараў. Яны перашманалі ўсе пакоі, але ніякай зброі і ніякіх наркотыкаў не знайшлі, але знайшлі старыя ўлёткі. Тут жа прыехалі чэкісты, усіх
арыштавалі — мяне, Зміцера Калача, Ганну Салаўёву, а таксама некалькіх хлопцаў з грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь — і адвезлі ў РУУС Савецкага раёна.
Яны заявілі нам, што ў іх была інфармацыя, быццам бы ў нашай кватэры прадаюцца наркотыкі. Дарэчы, апроч старых улётак, з кватэры забралі значкі, стужкі для здымача з Плошчы 2011 года, а таксама
ўсялякія архіўныя матэр’ялы з 2006 года, расцяжкі яшчэ руху “Зубр, які даўно не існуе, а таксама шмат бел-чырвона-белых сцягоў. Дарэчы, ніякай пастановы аб правядзенні
ператрусу нам не прад’явілі, увогуле ніякіх дакументаў нам не паказалі. Проста ў кватэру ўвайшлі нейкія бугаі, якія проста білі ў твар за кожнае пытанне і працягвалі рабіць сваю справу. Мы
будзем дабівацца пакарання тых, хто гэта зрабіў.